Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стогнуць дрэвы пад востраю “шведкай

Стогнуць дрэвы пад востраю “шведкай”,
Збітым птахам ляцяць да зямлі.
Абдымаюць апошні раз сцежкі,
Пакідаюць у зямлі карані.

За валюту, зусім без прынукі,
Нішчаць лес ад зары да зары.
Ці пачуюць зязюлю ўнукі
Ў стогадовым разважным бары?

Дрэвы роўна пілой пакрыжуюць,
Абцярэбяць ды – на тартакі.
Ураз на дошчачкі распілуюць,
Спраўна зложаць у штабялі.

А далей будзе ўсё вельмі проста:
На машынах чужых – за мяжу,
Зробяць мэблю прыгожую з форсам
І на продаж назад прывязуць.

Хто ўбачыць, падумае: з густам
За мяжой могуць мэблю рабіць.
Не пазнае ніхто, гэта ж лес, беларускі,
Не дажыўшы свой век, гарнітурам стаіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Стогнуць дрэвы пад востраю “шведкай - Аляксей Галаскок