Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы – Беларусы!

Мы адзін народ,
Мы ўсе браты:
І ён, і я, і ты –
Мы – Беларусы!

Мы гаворым мовай адною,
Ідэалы падобныя нашы,
Бо і я, і ён, і ты –
Мы – Беларусы!

Дык на што нам
Чужыцца адзін аднаго,
Калі і я, і ён, і ты –
Мы – Беларусы!


Верш Мы – Беларусы! - Аляксандр Карповіч