Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аўтабіяграфія

Снежань

Снежань бясснежны,
Зоркі-калючкі.
У золкім бязмежжы
Ўсё не-па людску.

Ўсё недарэчна,
І не фартова.
Згорблены плечы,
Страчаны словы.

Лёсу скрыжалі
Сэрцам збалелым
Перамяшалі
Чорнае з белым

Там, за парогам
Хаты прадзьмутай,
Шэрань-аблога —
Як перад смутай…


Верш Аўтабіяграфія - Аляксандр Быкаў