Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маўчыць зімовая прастора

Маўчыць зімовая прастора.
Імкнецца з ветрам снегапад.
I снежань смуткам і дакорам
сусвету засыпае сад.

Куды ж імкнецеся, сняжыны?
Куды вы клічаце душу?
Згаліла восень скрозь галіны
і прагу летнюю маю.

Куды імкнешся лёс? Дарэмна…
Куды завеш мяне ізноў?
Цяпер я стаў нібыта дрэва
на межах выпадкаў і сноў.


Верш Маўчыць зімовая прастора - Алесь Спіцын