Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Змагарок

Начэпіш ты стужку
І ворагам юшку
Пайдзеш выпускаць!
У атрадах эліты,
Народ працавіты
Пачнеш вызваляць!

З-пад жмудскай акупацыі вызваліцца Вільня,
У Смаленску на мове загавораць стабільна…
Па вясне хто дзе сраў
Падкажы люстрацыя:
Хай ліцвінаў адраджаецца нацыя!

Начэпіш ты знАчакі
Каб у талеры зайчыкі
Пераўтвараць!
Паставіш кружэлкі,
Нальеш сабе гжэлкі,
І пойдзеш страляць!

З-пад жмудскай акупацыі вызваліцца Вільня,
У Смаленску на мове загавораць стабільна…
Па вясне хто дзе сраў
Падкажы люстрацыя :
Хай ліцвінаў адраджаецца нацыя!

Ты пішаш у кантакце суровыя посты
І ШОС на прыпынку – таксама ўсё ты!
Змагар не скарыцца,
Ён будзе заўсёды
Краіну сваю ратаваць ад бяды!

З-пад жмудскай акупацыі вызваліцца Вільня,
У Смаленску на мове загавораць стабільна…
Па вясне хто дзе сраў
Падкажы люстрацыя:
Хай ліцвінаў адраджаецца нацыя!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Змагарок - Алесь Круткін