Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я адлятаю ў Ідэндзерры

Я адлятаю ў Ідэндзерры,
Ў дубовы лес
Адчынюць дзверы,
Куды вятрыска сэрца знес.
Калыска і духмяны бэз,
Супакаенне валяр’яны,
Душы шалёныя капканы,
Адно імгненне – гіне стрэс.
Усе мы крышку наркаманы:
Княгіне – лыжку, сэрцу – раны.
Душу як кніжку перы я прынес
І адлятаю ў Ідэндзерры.
Бес.


Верш Я адлятаю ў Ідэндзерры - Алесь Круткін