Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вуголле парэшткаў душы

Мы спазняемся дыхаць,
Ды спяшаемся бегчы
Басанож. У вільгаць
Тумана як нож
Разсякаючы Гордзіеў вузел
З пляча
Чорны бусел
У крумкача
З’эвалюцыянуе ля свечкі
Пахаваўшы вуголле ў тэчкі.
З налётам цвілі і іржы
Вуголле парэшткаў душы.


Верш Вуголле парэшткаў душы - Алесь Круткін