Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У нас тут вешаюць і косюць!

Косіць Ясь зноў канюшыну,
Князь развешвае локшЫну,
Косіць зноў ад войска малец,
Персцень вешаюць на палец,
Косюць зайцы трын-траву,
У пятлю зноў галаву:
Вешаецца нехта,
За хвасты падвешвае прарехтар,
Косіць у адлігу грып,
Вешаюць сушыцца грыб,
Косюць пад чырвоных піянеры,
Маскавітаў касінеры,
Песіміст павесіў нос,
Камуніст павіс зноў на бярозе пры дарозе.
“Там чудзеса і лешыя там бродзюць…”
У нас вяроўка ды каса –
Ў нас тут вешаюць і косюць!
(Праўда у іх русалка на суку вісіць. Ды нам не жалка.)
Для вяроўкі – мыла,
Для касы тачыла.
Памыцца п’Янымі мы любім,
За водкай зьбегаць і трындзець,
Канешне ў лазне, а не ў клубе,
І на касе дзявочай павісець.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У нас тут вешаюць і косюць! - Алесь Круткін