Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спіць паўночная маркіза

Спіць паўночная маркіза,
А пісьмо як матылёк,
Там Дзісна, Рубон, і Дрыса,
І вясна праз іх здалёк.
Спіць паўночная маркіза.

Будуць сконы, будзе шыза,
Будзіць крылаў вугалёк,
Абвастрэнні зграі лісаў,
Угнаеннем з рылаў сок.
Спіць паўночная маркіза.

Паліцаі ля маісу,
Нашых сэрцаў мераць крок,
На трызненні хлопца з ГІСу
На іконах новы Цмок.
Спіць паўночная маркіза.

Ведаць гмахі ад капрызаў,
Верыць лёсу бы прарок,
Як авёс валос стрыптызам,
А на жахі матузок.
Спіць паўночная маркіза.

Чэрці ўзвышша, боствы нізу,
Космасам Ван Гог,
Віжы цемры па карнізам,
Абмінаючы замок.
Спіць паўночная маркіза.

Для душы вянок.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Спіць паўночная маркіза - Алесь Круткін