Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэкагнасцыроўка

Вазьму касу. Я інсургент.
Лепш уцякай Масквы агент.
Крывіцкі шыхт. Ёсць дубальтоўка.
Узяты шапік і сталоўка.
У кішэні талер, а не цэнт
Мы палім люльку, а не “Кент”.
У атрадзе бусел, божая кароўка
Ёсць уніформа: боты і ватоўка.
Захопім корчмы ўсе ушчэнт
Схаваўся нават кожны мент.
Назад у штаб. Старая леснічоўка.
Бо гэта – рэкагнасцыроўка.


Верш Рэкагнасцыроўка - Алесь Круткін