Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дамафоны

Асаткі, кажуць, зброя? Не,
Не для мяне.
Яна выключна медыятар паміж намі,
Апатрапей каб я не паляцеў з гусямі
Ў вырай, нібы A. C. A. B. падчас сустрэчы
З баявіком ІРА. Дарэчы
Таксама мабыць дамафон,
Але на жаль я не шпіён,
Няма ключоў, не ведаю пароль,
Я набіраю слова “Боль”.
“Не правільна набраны нумар.
Ператэлефануйце, калі ласка, пазней.
У наступным жыцці, не раней.”
У дамафонаў чорны гумар…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дамафоны - Алесь Круткін