Верш Бес спазнення
Напісаць хацеў я твор –
Да мяне прыйшоў тэрор.
Маляваць хацеў карціну –
А сустрэў я гільяціну.
Спрабаваў стварыць песнЮ –
Зладзілі ў ноч разню.
Мог зрабіць і кампазыцыі –
Не давёў Цмок да кандыцыі.
Дысер бараніць для ВАКа –
Клышкай атрымаў ад рака.
Як гуляць пачаў ў хаккей –
Па нагам даў клюшкай змей.
А калі стаў у футбол –
Не хапіла на расол.
Распачаў сваю гульню –
Ў зубы паглядзеў каню.
Нагуляцца ў карцішкі –
Шабляй выпусцілі кішкі.
Потым і у шашкі –
Абабралі госці з Рашкі.
Заварыў сабе чыфір –
На перон, вагон, Сібір.
А як выгнаў самагону –
Ў твар мне ботам па закону.
Вырашыў заняцца спортам –
НазвалІ вусатым чортам.
Уласны бізнэс адчыняў –
Свае ныркі прадаваў.
Папрасіўся ў войска –
Частка ля Прапойска.
Запаліць у роце люльку –
У штрафроце ў Акапульку.
Запісацца ў піраты –
Залічылі ў вар’яты.
Стаў крычаць: дык я ж карсар! –
Падыйшоў пан-санітар.
Кубачак гарачай кавы –
Томік крымінальнай справы.
Зьбег ў дзіцячы домік –
Выхавацель гомік.
Расплаціцца за крэдыт –
Зарабіў сабе гастрыт.
Выпраўляўся на пагост –
Пад труной зламалі мост.
Думаў ажаніцца –
Не было чым адкупіцца.
Да апошняй стаяць кулі –
Ды асечкі круцяць дулі.
Закружлялі крумкачы, побач чалавечкі,
Ўсе зялёныя бічы і гараць як свечкі.
Хуле там, ён дынаміт
Ў розных ўвасабленнях –
Мары Майстраў, Маргарыт,
Знішчыць бес спазнення.