Верш Балада пра Пагоню
БАЛАДА ПРА ПАГОНЮ
У жорсткім трымценні хвілін
зямных — найчасцей гаротных —
ўбіваем і мы свой клін,
каб клін цемры смяротнай
Выбіць з нашых шырот,
прыродай не абласканых,
каб ацалеў наш род,
стагоддзямі біты й гнаны.
Таму сеем семя сваё
у ярасным, роспачным гоне
бясконых з лёсам баёў,
і ад ранаў не стонем.
Не ведаем цвёрда — хто мы?
хоць сімвал таго гону —
узмыленая ад стомы
спрадвечнай Літвы Пагоня.
Што ў збруі яркім зіхценні
імчыць кудысь на край свету,
не пакідаючы ценю,
і, мусіць, без пэўнай мэты…
І ўсё ж я радней не маю
яе разгубленай долі,
і кожны раз заміраю,
калі аб ёй песня на волю
Рвецца ледзь не да неба,
трывожачы сон Эльбруса!
І адчуваю патрэбу
да скону быць беларусам!
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА ПЕРШАГА СНЕГУ Без таможняў розных i без вiз Першы снег звалiўся на карнiз. Нiбы голуб адпачыць прысеў, Ды малюнак бачылi не ўсе… […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА (25.05.1937-20.09.2004) …Імчыць цягнік праз вецер і туман, З асенніх дрэў зрываючы лісцё, Нібы агонь, якога больш няма У сэрцы, што […]...
- Зносіць восень лісце Зносіць восень лісце ціхаплынна І спыняе гронкамі рабін. Зноў шляхі мае сышліся клінам, Зноў, куды ні кінь, – усюды клін. […]...
- Пярнуская балада ПЯРНУСКАЯ БАЛАДА Восень прабралася ў Пярну. Восень ужо, і не дзіва – Сёньня ў Эстоніі хмарна, Заўтра тут будзе дажджліва. […]...
- Балада аб графе Галадрыэле Балада аб графе Галадрыэле Напісана пад уражаннямі ад інсцэніроўкі “Аб чым маўчаць муры” Не да дум аб сне і дамах: […]...
- БАЛАДА МІТРАФАНА ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКАГА (14.06.1867-30.09.1934) Народ, які меў сваю дзяржаўнасць, мусіць мець яе зноў… М. Доўнар-Запольскі Крыжамі нашых продкаў нашы землі Пазначаны і гэта-назаўжды. […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ГАДУЛЬКІ (17.05.1946-15.06.1993) Нібы воран ляцеў над палямі, Нібы воўк тут шукаў воўчы след, Вершаванымі плакаў слязамі Адзінокі, як неба, паэт, У […]...
- Аблокі над Крыўёй Аблокі, як анёлы, мой край аберагаюць, З вышынь крыштальнай спёкай Бог-Сонца ім спрыяе… Аблокі, нібы дзеткі, люляюцца ў бяздонні І […]...
- БАЛАДА ЯНКІ БРЫЛЯ (4.08.1917-25.07.2006) А ён спакойна жыў… Памёр спакойна, Як неба памірае над зямлёй, Дзе цішыня, як шкло, дзе вечна войны, Дзе […]...
- Мне варона дасужая Мне варона дасужая Лёс калісьці накаркала: Што мне ў пару прысуджаны Будзе венчаны з чаркаю. Будзе венчаны з чаркаю, З […]...
- БАЛАДА ЛЬВА САПЕГІ (4.04.1557-7.07.1633) У Ружанах на вуліцы вецер, Нібы воўк, што ў начы заблудзіў, Ля вакон, што да раніцы свецяць, Прыпыніўся, свой […]...
- БАЛАДА ЭДВАРДА ВАЙНІЛОВІЧА (13.10.1847-16.06.1928) Не прышэлец з Усходу ні з Захаду ён, А з тутэйшага люду, які гонар мае, Над якім неба светлага […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ЛЁСІКА (6.11.1883–1.04.1940) Нявольны зноў. Няма ў цябе краіны, Бо з воляю краіну адабралі. І родны край– самотныя руіны, Што скрозь травой […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- На адлёт гусей Заклінаннем неба Гэты клін гусіны Затуманіў вочы Восеньскаму дню. Тут дзяўчо Хатыні Ўслед яму махае Хустачкай пунсовай Вечнага агню. І […]...
- Бо Спадар наш зацята маўчыць Бо Спадар наш зацята маўчыць. Мы, бадай, між сабой, людзі добрые, Роўны ўсе каб кахаць ды любіць, Але ж, дзеяй […]...
- Зямля, дзе мы жывем Колерам зялёна-квітным, Як абрусам аксамітным, Луг, палі, лясныя скроні, Паўстаюць, як на далоні. Лес ў птушыных галасах, Ўсё, нібыта ў […]...
- Беларускім паэтам “Паэт Расіі болей, чым паэт…” Паэт на Беларусі двойчы болей! Бо наша слова мае свой хрыбет, Хрыбет нязломны: не прыгнуць […]...
- Грунвальдская балада (Паэма-трыпціх) 1 – Груганы ляцяць, груганы! Крумкачы крычаць, крумкачы! Да вайны крычаць, да вайны… – Памаўчы, сынок, памаўчы! – Ды чаму […]...
- Святло студзеня Нашто ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор? (М. Багдановіч) Святло […]...
- Раве над морам, б’е віхура Раве над морам, б’е віхура, За валам вал, нібы гайня. Ды толькі б як не выла бура – Жыве па-свойму […]...
- БАЛАДА ПЯТРА МСЦІСЛАЎЦА (16 стагоддзе) Друкуеш кнігі, ну а іх баяцца Царкоўнікі, якім асвета – зло, А не жывое Божае святло, Якому быць […]...
- Восеньскі матыў Адзвінела лета цёплымі дзянькамі, З дрэў скідае восень жоўтую ліству. Хмары ў небе плачуць нуднымі дажджамі, Пакрывае іней уначы траву. […]...
- Я цябе не знайшоў На самы край свету ляцеў б за табой, на бераг пусты прыплыў бы, Рахель! Я сеў ў самалёт, ды мусіць […]...
- БАЛАДА МІНДОЎГА (1195-1263) …Як ланцугі, звіняць касцёльныя званы І вестка, што не будзе болей тут вайны, Нібыта ў вочы пыл ляціць, ляціць […]...
- БАЛАДА АДАМА ГУРЫНОВІЧА (13.01.1869-23.01.1894) На могілках не адшукаць магілы, Ды й могілак саміх не адшукаць. Каля дарогі крыж стаяў пахілы, Няма дарогі, быльнягі […]...
- Сям’я Трава ласёу чакала на паляне, Ля смоклау завіхаліся чмялі. I рэха бегла – у залатое ранне, Кудысь праз бор – […]...
- БАЛАДА ЮЛЬЯНА НЯМЦЭВІЧА (16.02.1758 – 21.05.1841) Ізноў зацішыцца маёнтак Скокі- Збіраешся ў дарогу, гаспадар. Паўзуць з усходу чорныя аблокі, І сонца ўсходзіць, бы […]...
- Быць асноваю мусiць каханне! Да мяне заляцеў матылёк Ад цябе мне прынес прывітанне, Бо сказаў што ляцеў ён здалёк І, паслала яго што каханне. […]...
- Клін Кахаю, смяюся, плачу- Запознены ў небе клін Кірунак узяў за удачай, І мроіцца, што ў ім Лячу я ў невядомасць, […]...
- Што такое канец сьвету? Што такое канец свету, Хто сябры яго пакажа? Можа атакуе чорт планету, Ці вайна сатрэ ўсіх у сажу? Што такое […]...
- У твар дыхнула водарам вясны Я еду ў вагоне ў ліпнёвую ноч, Ліпнёвыя ветры пяюць за вакном, Ліпнёвыя ветры, раскінуўшы дым, Цягнік даганяюць, спяшаюцца з […]...
- БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА (14.10.1810-14.05.1863) Палын… Пажарышчы… Магілы… Груганнё… Але жыве твой край! Ён па сцяжынках слёз Прыйшоў у сэрца, у якім цвіце агнём […]...
- БАЛАДА ЯЗЭПА ДЫЛЫ (14.04.1880-07.04.1937) Ад родных слоў, ад родных ветлых хатаў, За тое, што ты любіш родны край, Завезлі, як ваўка, цябе ў […]...
- БАЛАДА ЛЮДВІКА НАРБУТА (7.09.1832-4.05.1863) Дубіцкі лес прыціх над рэчкай Котрай І над табой, забітым, маладым. І ўслед з крывёй папоўз за шабляй вострай […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- БАЛАДА АЛЯКСАНДРА РЫПІНСКАГА (каля 1810-1900) Праз трыццаць год вяртаешся дахаты, Рамантык, інсургент, мастак, паэт, І прад табою край твой-не пракляты, А любы, нібы […]...
- БАЛАДА ЮРЫЯ АЛЕЛЬКАВІЧА (17.08.1559 – 6.05.1586) Слуцкае Евангелле напісана табой, І дачка ў цябе расце і вырасце святой Соф’яй Слуцкай, пра якую будзе […]...
- БАЛАДА ПАЎЛА ШЭЙНА (1826-14.08.1900) Не ўзыдзе сонца-не пачнецца дзень. Не сказанае слова памірае. І ты па вёсках, як жабрак, ідзеш І, нібы золата, […]...
- БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ (20.09.1943-19.12.2008) Хавацца ад людзей – не для паэта, Якому родны край – зусім не рай, Якога і не будзе – […]...