Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рубель

Вы – залежныя
ад усіх, ад рубля,
што зваліўся,
а потым падняўся.
І толькі яму верныя,
якім бы п’яным
ён не хіляўся.

Ён – распутнік,
гуляе і п’е,
любіць есці
нафту і жалеза…
Калі хоча – кагосці заб’е,
калі хоча – заробак падрэжа.

Ён прыгожы на выгляд,
цікавы, як чорт,
не паказвае вочы,
хавае пад лаўку.
Пры пажары зямным
ён першы на борт
забягае хавацца,
і закручвае гайкі…

Ён стары і смярдзючы,
пералапаны рознай рукой.
Не раз быў кіданы да кучы,
ляцеў уніз галавой.

Але ведае ён, што падымуць,
і прыгрэюць у цёплай кішэні…
Ён разумны, раздумлівы, хцівы,
ды ня дрэнна трапіць у мішэні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рубель - Алесь Борскі