Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чырвоная кропка

Чырвоная кропка – бясконцасць,
мы бога шукаем навукай…
Ад моцы сваёй набываем бадзёрасць,
распрануўшы дрыготкія рукі.

Прыйдзе час, разгадаем
бога і сатану.
А зараз маем, што маем
праўду, а можа хлусню…

Усім важна адкрыць,
бога знайсці, ды ўбачыць вачыма сваімі.
Дурасць… тады нам не жыць,
загінем у смяротным раі.

І ўсё ж мне здаецца, што знойдзем
і бога і сатану…
Жыць будзем, альбо прападзём
за праўду, альбо за хлусню.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чырвоная кропка - Алесь Борскі