Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я дужы

Што дужы я духам –
Паверце,
Ніколечкі ў тым не хлушчу.
Надарыцца –
Нават у смерці
Я літасці не папрашу.

За гонар,
Як рыцар з падання,
Адплаты клінок агалю.
Ды толькі
Увагі ў кахання
І я на каленях малю.


Верш Я дужы - Алесь Бібіцкі