Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маё двухрэчча

Маё двухрэчча –
Не між Тыграм і Еўфратам,
На ім грабніц і пірамід няма.
Тут летам сонца
Шчодра свеціціь хатам,
Тчэ снежны вэлюм звонкая зіма.

Вясна ўладарна
Дорыць радасць нівам,
Пад ногі сцеле
З красак абрусы.
І аніколі б я не быў шчаслівым
Без сэрцу любай
Восеньскай красы.

Тут ведаюць цану
Нялёгкім стратам
За светлы дзень,
За сённяшні спакой.
Маё двухрэчча –
Не між Тыграм і Еўфратам,
А паміж Ясельдай і Прыпяццю-ракой.


Верш Маё двухрэчча - Алесь Бібіцкі