Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты паслухай

Ты паслухай

Ты паслухай, як сэрца матулі гамоніць-
Ці крынічкай у лузе, ці званочкам у полі…
Зазірні ў яе вочы, найлепшыя ў свеце-
Незабудак блакіт, што квітнее у леце;
Птушанём у пяшчоту яе акуніся,
Дабрыні і журбоце яе пакланіся,
І малітвам яе, хваляваннем спавітым,
Смачным стравам у ранні, рукам працавітым…
Зацвіце яна яркай півоняю мая
І усмешкаю сонца на вуснах зайграе,
Ты адчуеш, як сэрца матулі спявае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты паслухай - Алена Дзегцярова