Верш Воўк
Вые, вые ў лесе воўк
I зубамi шчоўк ды шчоўк.
I пытаецца карова:
“Ад чаго скулiш ты, Вова?”
Запыталася свiння:
“Чаго вiшчыш ты, ваўчаня?”
I здзiвiла гэта лося:
“Што з табою адбылося?”
“Сёння вечар навагоднi,
А я адзiн сяджу галодны.
Хацеў заснуць, дык як мне спаць,
Калi зубы ляскацяць?”
Засмяялася лiсiца:
“Лажы зубы на палiцу”.
I прыйшоў аднекуль кот,
Чэша лапкаю жывот:
“Выеш ты, ваўчок, цiкава
I цябе чакае слава.
Толькi не у нашым лесе,
Равi ў cуседнiм, хоць залейся,
Цi у полi якiм недзе,
Каб не пабудзiць мядзведзя,
Бо калi мядзведзь прачнецца,
Наўраццi удваiх вам спецца”.
Усё ж прачнуўся i мядзведзь,
На ўвесь лес пачаў равець:
“Што ты млееш, як баран?
Табе нясу я мёду збан.
Каб у вечар навагоднi
Сябар мой сядзеў галодны!?”
I шкадуе зайчык воўка:
“У мяне ёсць недзе морква”.
I прыносiць парсючок
Цукровы ладны бурачок.
Кажа рыжая вавёрка:
“У мяне арэхаў горка”.
Конь яшчэ ваўку прынёс
Духмяны смачненькi авёс.
I прынёс таксама дзiк
Cушаны свой баравiк,
Дае ад сэрца жалудок:
“Толькi б ты не выў, ваўчок”.
Карова дала малака,
Канюшына – ад быка,
Костку даў сваю сабака
I пярыны нейкай мяккай.
Накрылi навагоднi стол,
Пазбiралiся вакол.
Сталi пець i воўк пяе:
“Госцi ж родныя мае,
Што без вас бы я рабiў? –
Толькi б шчоўкаў ды скулiў”.
Скача радасны, як слон
I звярам ён б’е паклон,
I, абняўшыся, з сабакам
Кажа ўсiм: “Вялiкi дзякуй!”