Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Павіс бусліны клёкат над палямі

Павіс бусліны клёкат над палямі,
Кругі, кругі – бясконцыя кругі.
Глядзяць у свет бяздумнымі вачамі
Нібы паны, надзьмутыя стагі.

На павуцінках грае ціха восень.
Напяты струны нерваў і душы…
За небасхіл у сонечную просінь
Са смуткам лета крочыць у цішы.


Верш Павіс бусліны клёкат над палямі - Алег Салтук