Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апазіцыйнае крэда

З якой ты ні кіруй пазіцыі,
без Бога ў сэрцы пустата.
Каб быць да цемры ў апазіцыі,
я выбраў воінства Хрыста.

Якога б колеру палотнамі,
ні ўскалыхнуў народ абшар,
без Творцы ўсіх, Айца, сіроты мы.
Найперш ўздымаю сцяг Крыжа!


Верш Апазіцыйнае крэда - Алег Нагорны