Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дамавік

Вандруе па клеці сівы Дамавік,
Стукоча маркотна яго чаравік,
Чапляюцца вусы за ногі, a нос
Да сківіцы моркаўкай шызай прырос.

Са скурчаных пальцаў тырчаць кіпцюры –
У жаху глядзяць на іх мышы з нары.
Вось ён, уздыхнуўшы, на бочку прысеў,
Расол горкі смокча і храпку грызе.

I дзетак чакае, што ў цёмную клець
Прыходзяць пад ноч на яго паглядзець…
Ніхто не прыходзіць – і крыўдна да слёз:
Сапе ён і чэша марковіну-нос.


Верш Дамавік - Алег Мінкін