Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жоўты дом, самотны сум

Жоўты дом, самотны сум
Пасярод сьцяжыны
Стромкі гмах
Маша гальлём у яблыках-абразах.

І трапляюць на страху
Кроплі – іконы
Плывучы па рэчышчу хапатліваму
У самую макаўку кабеце журлівай.

Што блакітнаю рэчкай
Віецца ля ганка
Нібы то зьмяя
Каронай васіліска зьзяе.

Перайначваючы жаўцізну
Выхапленую са сну
У ваду.


Верш Жоўты дом, самотны сум - Алег Боклаг