Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось толькі думкі аб вясьне



І сьніцца мне лісток асіны,
Таполі лісьце залатой.
І сьняцца ў чырвані рабіны
Уздоўж сьцяжынкі паласой,
Якою бегаў да крыніцы,
Нагой ступаў у глыб вады
І чуў як казкі, таямніцы
Шапталі мне палі, сады…
Як вербы, бачыў, мылі косы
І ветру шэлест чуў і гам,
Я чуў, як плачуць ранкам росы
На павітаньне сонным дням.
І сьніцца мне лісток асіны,
Радзімы восень сьніцца мне –
Дажджоў халодных валасіны,
Вось толькі думкі аб вясьне…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вось толькі думкі аб вясьне - Яўген Бартніцкі