Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Красавiк

У жыццё, як раней, улюбёны
Я адкiнуў зiмы чарнавiк
Бо вярбы новай сукняй зялёнай
У вакно заглянуў красавiк

Уварваўся ён ветрам у хату
I вакно да сцяны адчынiў
Нагадаў мне адразу пра тату
Ён апошнiм ў жыццi яго быў…

Ён прынёс i другую мне звестку
Што вясна пераможа зiму
Як у попел агонь спалiць трэску
Я, канешне, паверыў яму

Красавiк – уздыхнуць гэтак вольна
Хiба ў маi мажлiва яшчэ
Не спяшайся, прашу, хай павольна
Водар твой ў маю душу цячэ

А на неба пацiху выходзiць
Як цытрыны шматок, маладзiк
Што ён робiць са мной, што ён робiць
Гэты дзiўны хлапчук-красавiк

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Красавiк - Уладзімер Гардзейка