Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гэта справа

Гэта справа ганебных рабоў-пакланяцца і падаць.
Наша справа-стаяць, уздымацца, ісці.
Наша Воля лунае ўзнесенным Сцягам.
Наша Воля крывёю на сьнезе блішчыць!
А калі падрыхтуюць сапраўдныя кулі
і гумовыя палкі ўзніме АМАП,
мы таксама сябе як насьлед падрыхтуем.
Мы ніколі, ніколі ня звернем назад!
Гэта справа ганебных рабоў-пакланяцца і падаць.
Нам да скону свайго сьлімакамі ня быць!
Хай пачуццем Айчыны Высокім і
Палкім наша мужнае сэрца заўсёды гарыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гэта справа - Таццяна Барысава