Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АНЁЛЫ і РАЖСТВО

Белы кружыцца снег,
Сняжынкі срэбрам звіняць.
Анёлаў зімовы прывет
Нясуць над зямлёй, зіхацяць.

Смешных мышэй карагод,
Так хочацца неба абняць.
іскрыстых крылаў палёт
Укрые, калі будзеш спаць.

Зорка з нябёс ды ў снег,
У гэты Ражствовы час.
Анёлы – дзяцей добры смех,
А можа яны паміж нас?

Мароз размалюе шкло,
Паклоніцца яркай свячы.
Бачыш, як зноў Ражство,
Гарыць у кожнай хаце ўначы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш АНЁЛЫ і РАЖСТВО - Сяргей Брандт