Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А першы сьнег

А першы сьнег,
Як першае каханьне…

Прачнешся,
А вакол – сьвятло.
А ўчора –
Гэтак не было.
І гэтак –
Не было раней:
Быў холад –
Толькі не сьвятлей.

І гэты белы
сьнежны вальс
Закружыць нас,
Захмеліць нас…

А першы сьнег,
Як першае каханьне:
Не знаеш,
Ці дабудзе да зьмярканьня.

18 верасьня 1978

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А першы сьнег - Сяргей Амяльчук