Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У сямейнай запрэжцы

Жонка збіраецца
ў дом адпачынку.

На адыходзе запытала:
-Прывезці што табе, стары?
-Вязі, што хочаш, даканала!
Ўсё зараз лечаць дактары.

***

Жонка выпраўляе
мужа ў дом адпачынку:

-Каб выпіўку там не шукаў.
І каб адпачыў ён выдатна.
Каб грошы дарма не пускаў,
На тое, што дома бясплатна.

***

Жонка будзіць мужа.

-Пара, пара, каханы мой!
-Ну вось, ізноў табе ахвота!..
-Ды не, пара ўжо на работу.
-Ура! Ёсць Бог, і ён – са мной!

***

Задача.

Я ёй усё магу прабачыць.
Але як быць з такой задачай?
-Дык гэта ж сцерва, калі спіць,
Яна яшчэ – ну так храпіць!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У сямейнай запрэжцы - Пётр Шакола