Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Яра!.. Яра!..*

Слаўны братні горад Прага!
Да цябе любоў, павага –
Глыбі Влтавы, высь Градчанаў,
Вецер з гор мяккі, вясняны,
Чырвань сцягаў, шум бульвараў,
Маладой ліствы пажары…
Яра!.. Яра!..

Фестываль. Музыкі граюць
З Чылі, з СССР, а Кітая,
I з Балгарыі, і з Польшчы…
Прагна слухае рабочы,
Праца з песняй уладарыць,
Колькі радасці на тварах…
Яра!.. Яра!..

Кліч: “З савецкім мы народам
Назаўжды” – лунае горда.
Як з ручайкаў сталі рэкі,
Так зліліся мы навекі.
Ні дратоў, ні тых жандараў –
Так збылася наша мара.
Яра!.. Яра!..

* Яра – па-чэшску – вясна.

Верш Яра!.. Яра!..* - Пятрусь Броўка