Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ год адзін адплывае ў бязмежжа

Яшчэ год адзін адплывае ў бязмежжа,
трымціціць на далоні сняжынкай-слязой.
Што – памяць забрала, што – снежань заснежыў,
а нешта – паранена часу лязом.
А недзе – усмешкі, як птушкі на голлі,
іх песню шчаслівую хоры пяюць…
Дзесь бураў змагарнае рэха скуголіць,
дзесь волі агмень зорыць песню сваю…
У кожнага лёсе ёсць мноства эцюдаў,
і тчэцца у часе жыцця палатно.
Абы час не ставіў дыягназу Юды,
душы ёсць патрэба да Бога адно.
Бо ў Ім мы спатолім і болі і крыўды,
навучымся быць між людзямі людзьмі,
каб тыя, што заўтра ў жыццё гэта прыйдуць,
застацца хацелі людзьмі як і мы.
Снег зноўку растане, і з выраю птахі
на крылах вандроўку-вясну прынясуць.
І сумныя думы пазбавяцца страху,
і вольную песню вясны запяюць

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчэ год адзін адплывае ў бязмежжа - Ніяна Загарэўская