Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ой, ляцелі гусі

Паводле народнай песні

Ой, ляцелі гусі
Ой, да Беларусі.
Дый не даляцелі-
За Дунаем селі.

Што ж вы, мае птахі,
Землю сіраціце?
Што ж да гнёздаў-дахаў
Болей не ляціце?

Ці вы за плячыма
Загубілі крылцы?
Ці вам больш Радзіма
Зоркаю не сніцца?

Ці душы птушыныя
Здрады не прымаюць? –
Дзікаю шыпшынаю
Сцежкі зарастаюць.

Ой, не кажуць гусі.
Селі за вадою.
Дый сплылі у скрусе
Шэраю журбою.

Верш Ой, ляцелі гусі - Ніна Аксёнчык