Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Божы аўтограф

Калі пан Бог хадзіў
Па створанай Ім зямлі –
Рабіў ён не толькі дзівосныя цуды.
Паэт і мастак, Тварыцель
Пацалаваў дзікую траву –
І расцвілі ў ёй мільёны прыгожых кветак
Усімі колерамі Сусвету –
Каб людзі ў пошуках хлеба,
Не забывалі пра неба.
Адкуль яны.
А кожнаму колеру даў Бог свой гук –
І колеры заспявалі…
Так паявіліся птушкі.
Адыходзячы ў неба,
Тварыцель дзівоснай рукою
На небасхіле правёў вясёлку.
Таму пасля ачышчэння зямлі дажджом
Бачым мы Божы аўтограф любові
Пад карцінаю з назвай “Зямля”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Божы аўтограф - Ніна Аксёнчык