Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будзіць лёс

На лес вятруга гнеў абрынуў,
П’яны, галосіць штось вясне,
Сваволіць, блазан, у ялінах, –
Страсае снег.

Разбойным свістам поўніць гоні,
Калоціць мроіва бяроз,
Здранцвеласць душаў прочкі гоніць
І будзіць лёс.

Здзірае, бы чадру з дзяўчыны,
Вякоў зняволеных праклён, –
Зямлі, спрадвечнае рабыні,
Страсае сон…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Будзіць лёс - Леанід Яўменаў