Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не рві, салоўка, сэрца мне!

Не рві, салоўка, сэрца мне
сваёю страсцю салаўінай!
Не расчуляй да слёз, о не! –
вось так і ён спяваў і… згінуў!

І болей шчасце не прароч-
і не цёцёхкай, і не ценькай!
Дай мне забыць пра тую ноч:
калі са мною быў мілЕнькі!

Па ім сумуе лес і гай,
бярозкі плачуць і яліны…
Малю, хоць ты не выклікай
амаль забітыя ўспаміны!

Што з намі сталася, чаму?
За што – такія вось пакуты?
На мілым – “клінам свет”. Яму
і ў снежні – май, а мне… ўсё люты.

Гляджу – а свечка у акне
маім не грэе і не свеціць…

О любы!

Досіць
для мяне
таго, что ты…

Ты ЁСЦЬ на свеце!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не рві, салоўка, сэрца мне! - Lazzaro