Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чарговая гісторыйка неспраўджанага кахання

Выпадковых сустрэч проста так
Не бывае. На ўсё свае блаты.
Сутыкнуў іх сусветны бардак –
Двух чужых, усміхнуўшыхся раптам.

Яны крочылі ў восеньскі парк.
Ім спяваў свае сны дуб калматы.
Яны нешта рабілі не так.
І размова вялася не надта.

Калыхала іх ноч на руках.
Ім свабоды і тэмаў багата.
Але ўсе ж не складаўся ніяк
Гэты пазл. Ці яно таго варта?..

Яна змыла касметыку, лак.
Павынала са станіка вату…
Ён паклаў свае яйкі ў пляцак
І моўчкі пакрочыў да хаты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чарговая гісторыйка неспраўджанага кахання - Ганна Лутава