Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Колькі разоў з берагоў Дзвіны

Колькі разоў з берагоў Дзвіны
людзі свет пазнаваць хадзілі?
Звалася Беларусь тады –
край Літва, а народ – ліцвіны.

Колькі подзвігаў здзейсніў народ
з Прыпяці, Пцічы, Беразіны?
Колькі разоў гаварылі ўсім:
“Мы ліцвіны – людзі з Літвы!”

Колькі разоў нашу зямлю
боты чужынцаў ліхіх тапталі?
“Гэй, браткі, абаронім Літву!” –
клічам гэткім народ збіралі.

Гэй, і цяпер даўні кліч пачуйма!
Не да канца ж наш народ забілі!
З калень устаньма! Свой дух гартуйма!
Мы ж беларусы – мы ж ліцвіны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Колькі разоў з берагоў Дзвіны - Ганна Дубовік