Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Зоркі быццам шарыкі

Зоркі быццам шарыкі,
што надзьмуты газам.
Быццам з гумкі варужкі
сарваліся разам.

У бакі панесліся
з рукавічак пальчыкі.
Зоркам вельмі весела
на марозе таньчыць.

З вадародам-геліем,
у Герцшпунга з Раселам
усе яны падзелены
прызнанымі класікамі

На вялікіх, дробненькіх,
маладых, гарачых,
і – што зробіш – парахні,
што на прызбе плача.

Усе яны сціскаюцца,
свецяць, весялеюць…
Потым узрываюцца –
з глуства так шалеюць.

Потым зноў зліваюцца
яркімі і чыстымі.
Зноўку так з’яўляюцца,
здаўшы ўсе іспыты.

Верш Зоркі быццам шарыкі - Андрусь Сталярык