Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Іронія лёсу

Вечар мая сплывае ў вясковым калоссі.
Далягляд закурыўся хмарным экранам…
Я калісьці кахаю пісала ў двухкоссі
І калісьці каханне лічыла заганным.

Кагадзе быць адкрытай здавалася явай.
Мой давер быў нясмелы і нават крохкі.
Я глытала пачуцці з ранішняй кавай,
А самота з крутнёй напаўнялі лёгкія.

Я ішла па жарстве, па лязу, па крушы
І ганяла па кордзе ўласны боль.
Я стаяла на жорсткай высокай кручы
І ментальна трымала ля скроні кольт.

Надвячэрная ціша…Чакаю світання.
Кругагляд зняў кашнэ. Узарваліся масты,
Бо знайшла квінтэсенцыю і ратаванне:
У іманентны сусвет уварваўся вось ты.

Даканаў у душы інтрыгант-малавер,
І кармінавы захад нібы нетравы знак,
Што пазычыла душу табе напавер.
Даастатку. Дарэшты. Імортэльна, так.

У душы непарадак, аднак цалкам творчы.
У гэтым і ёсць мой нязгасны, нятленны спакой.
І без слоў кажуць праўду здраднікі-вочы:
Ты мора маё і збавіцель ты мой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Іронія лёсу - Аляксандра Фагот