Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выбачайце

Я не з вамі, выбачайце,
я даўно гляджу ў бок,
каб схіляць куды…
страляйце,
трохі ўжо пажыць я змог.

Не, не з вамі, шлях у розныя
бакі,
вашы кулі, як бараны,
у вароты, напрасткі.

Я ж шукаю выйсце, болей
жыць, смяяцца не магу,
ад крыві так дужа солі,
у гарадах і на лугу.

Не смяяцца звонка, звонка,
калі дыхае ў карк,
смерць у плашчы, з чырвонай
пленкі,
душы складваючы ў банк.

Шчыміць сэрца ад трывогі,
зелянее смачна гай…
Дзе шукаць нам той дарогі,
што ідзе наўпрост і ў рай?

2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Выбачайце - Алесь Борскі