Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Баiцца прырода таксама

Аднолькава грымяць над полем,
галовы бомбаў рвуцца ад дурноты.
Ці выжыць у гэтым пекле здолеем,
ад д’ябальскай гарэзлівай спякоты?

Аднолькава страляюць страшна
у Афрыцы, ці на Балканах.
А калі мертвы, то наказан
ляжыш у ложку ці на нарах.

Рамонкам толькі страшна дужа,
баяцца дыму ды агню…
Баяцца скомканую сцюжу,
што жыць мяшае караню.

І калі бомбы рвуцца здольна,
збіваючы галовы квятам,
смяюцца людзі і давольны,
забойства гэта лічуць святам.

Прырода выбухі глытае,
ды папірхаецца ў адказ.
Але ў той дзень, у 9-ым маі,
заціх жалезных танкаў лязг.

Бо замарыліся істоты:
жывелы, дрэвы, чалавек…
Бог накладае свае квоты,
на зверскі чалавечы здзек.

2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Баiцца прырода таксама - Алесь Борскі