Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я абавязаны табе

Абавязаны я табе
За светлы ранак,
Дзень пагодны.
За хор птушыны,
Сэрдцу родны, –
Я абавязаны табе.

Абавязаны я табе
За рунь вясновую,
За краскі.
За таямніцу
Дзіўнай казкі –
Я абавязаны табе.
Абавязаны я табе
За хлеб духмяны,
Без падробкі.
За нашы
Мірныя заробкі –
Я абавязаны табе.

Абавязаны я табе
За сон спакойны,
Без трывогі.
За сцежкі нашы
І дарогі –
Я абавязаны табе.

Абавязаны я табе
За шчыры смех
Дзяцей у хаце.
За ўсё, за ўсё,
Радзіма-маці,
Я абавязаны – табе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я абавязаны табе - Алесь Бібіцкі