Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усе вы, разумныя розумам

Усім псіхічна здаровым прысвячаецца!

Усе вы, разумныя розумам,
Усе вы, без кропялькі жаласці,
Разважнасці поўныя, дзенняў,
Сумненне не з вамі раджалася.
Жывіце далей ў свеце гэтым Вы,
Шмарткроп’е не стаўце Вы, клічнікі,
Хай, Ваша разважлівасць гэтая,
Спрыяе эгацэнтрычнасці.
А мы і без розума, добра нам,
Душою хварэем, не падаем,
Мы любім вясёлку з завеямі,
Ну здзекуйся з нас з радасцю!
Маўклівымі нашымі словамі,
Якія ў радкі ўсё складаюцца,
Мы верым у нешта чароўнае,
Што мары такі збываюцца.
Хай, буду псіхічна я хвораю,
Няшчаснаю доляй агрэтая,
Жывіце – псіхічна здаровыя,
А мы пражывем і без гэтага.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Усе вы, разумныя розумам - Алена Сіманчык