Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наша дзеўчына Палiна

Наша дзеўчына Палiна –
“Працавiтая” дзяўчына.
Узяла з ранiцы расчоску,
Круцiць гарную прычоску.
Зрабiла модненькi начос,
Ходзiць з iм, задраýшы нос.
Мацi кажа на Палiнку:
“Падлогу падмяцi, дзяўчынка!”
Палiнка за жывот бярэцца:
“Захварэла я, здаецца”.
“Зараз дам табе таблетку!”
“Лепш дай, мамачка, цукерку!
Мiнулы раз, як я хварэла,
Цукерак, можа, сорак з’ела.
Пакуль змятала ты падлогу,
Мне стала лепей, слава Богу”.
“Iдзi, дачушка, лепш гуляй!
Хваробы усякай не шукай!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Наша дзеўчына Палiна - Алег Старынчык