Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вып’ю кубачак кавы

Вып’ю кубачак кавы
і пайду на канаву
ўзгадваць маленства…
Сястра Алёнушка
пад старым лунінецкім вязам кажа:
— Паеду на мора.
І тут жа перадумвае:
— Не, лепей я пайду
з дзедам на канаву.
Ні дзеда,
ні дзяцінства,
у якім я не любіла каву,
а толькі сырадой…
Але і яго няма,
як няма і старога вяза…
А ёсць любоў
і наш з сястрою жыццёвы пароль:
— Паеду на мора.
— Не, лепей я пайду на канаву.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вып’ю кубачак кавы - Аксана Спрынчан
«