Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Звон з лесу злез

Звон з лесу злез, вячор палае
Віллястым рухам калясніц,
Адбіткі млявых бліскавіц
Пануры злізвае пазем.
Няўмольна час святла мінае,
Звон з лесу злез, вячор палае,
І я паўцень вачыма ем…
Пануры злізвае пазем
Адбіткі млявых бліскавіц.


Верш Звон з лесу злез - Зьміцер Крэс