Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой родны куточак

Вітаю цябе, мой радзіны куточак,
Старэнькая хата, вішнёвы садочак,
Ігруша ля ганку ўся ў квецені белай,
Калодзеж з драўляным зрубам замшэлым
Вітаю цябе, мой родны гасцінец,
Зарос ты з гадамі травой нелюдзімец.
Дзяцінства маё па табе прабягала,
Хвіліны яго памяць мне нагадала…
Калі на імгненне закрыю я вочы –
Матуля з вядром да калодзежа крочыць,
Яшчэ маладая ў пяшчонай красе
Ступае па ранняй гаючай расе.
Хвалюючы смутак агорне мне сэрца.
Здаецца, што ўчора было ўсё, здаецца…
Гады праляцелі бы птушкі над полем,
Не вернеш былога ніколі, ніколі.


Верш Мой родны куточак - Зінаіда Русак