Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пабеленая хата

У залі прыёмаў
зь белага мармуру,
які адразу ашаламляе
вочы,
успомніў,
як быў апраменены
роднай хатай,
пабеленай маці
перад Вялікаднем.


Верш Пабеленая хата - Юрка Голуб