Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Начное

Падрахуем грахі
У адчаі.
Быў сьляпы і глухі –
Прывячалі.

Сам сябе ты прымусь
Не вяртацца.
Дзеліш з хлусам абрус:
Значыць, здрайца.

Патураеш мане,
А ня музам,
Дык цябе не міне
Час прымусу.

Не шкадуеш бяду,
Невідушчы.
Звыкла зноў на брыду
Вочы плюшчыш.

Як жа жыць надалей –
Вось пытаньне.
Сам сабой пасьмялей
Апантана.

I зазвоніць сабор
З ласкі Бога
За тваю над сабой
Перамогу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Начное - Юрка Голуб