Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ прыцемак сьвітальны

Яшчэ прыцемак сьвітальны
Ахутвае зямлю,
Шэра-блакітны колер
Мае сьнежны покрыў.
Сухі быльнёг
Матляе ветрык зімны,
А той смуткуе
Пра пару юнацтва –
Пра лета й навальнічныя дажджы…
Быў час –
Усё цьвіло і красавала,
І сокам наліваліся сьцябліны…
Усё прайшло: і што табе засталася? –
Сухі быльнёг
Матляе ветрык зімны…


Верш Яшчэ прыцемак сьвітальны - Юрась Півуноў